Я ў крывога танца, Я ў крывога танца Не вывяду вянца. Лёлюшкі, лёлі, лёлі, Не вывяду вянца. Ветачка ўпала, Ветачка ўпала, Што свёкар канае, Лёлюшкі, лёлі, лёлі, Што свёкар канае,
пад ветрам рахманым брудныя танцы кіпіць твая карма і варта застацца
застацца сабой
Ветачка ўпала, Ветачка ўпала, Ой, дайця, мне дайця, Цялегу ламану, Ой, каб жа мне ехаць, Ехаць, не даехаць, Ой, каб жа мне плакаць, Плакаць, не даплакаць.
пад ветрам рахманым брудныя танцы кіпіць твая карма і варта застацца
кожны з нас меў жаданне застацца 60 на гадзіну без гулу авацый грацый сенсацый залы танцполы глядзі на альбомы - там няма болей нас
фразы без мазы, ці трэба вяртацца? тут і цяпер бо душа не фрыланс вось мой драм вось мой басс сэкс рок н рол драгс і гэта нязменна астатняе потым
у попелу храмы ля вострае брамы мы танчым вякамі ці спыніць хто нас? жыццё - нешта болей за глыток кока-колы і ўсе мае тайны вазьмі як аванс