Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

TerraKod - Pakoj 102 | Текст песни

Пакой 102

Вось новыя дні
Што ідуць у чарадзе
Проста прымі – іх
Не спыніць, не змяніць
Устань і ідзі
Устань і ідзі, устань і ідзі
каб мог спець, - «кім я быў?»
Гэта добрая фраза, але не твая
Устань і ідзі
Устань і ідзі, устань і ідзі да сонца

Прыпеў:
Закаціся да сонейка
Каляском да за голлейка
Можа вечар і барджэй будзе
Майму сэрцу да лягчэй будзе
А ўжо вечар і вечарэе
Мая мамка вячэрае
Вячэранька-галушачка
Пасцель бела падушачка

Стоп! Гэта не ўсё
Новая паралель:
Марыш пра храм,
Пакідаеш бардэль…
Ты думай сам
Дзе тут падман, дзе тут падман, дзе праўда
Кім ты ёсць?
І на што твайго сонца трапляе прамень?
Устань і ідзі
І думай сам: што дасць цяпло, што аслепіць?

Вечным каханнем звязаная пара
Крочым наперад: кат і ахвяра
За кім санітары, за кім камісары
Так новая вера становіцца старай

Танчыш на бары заліўшы фары
Абцасы ў дзярме, побач святлая мара
Куля ў кішэні, усмешка на твары
Налівай!

Вось новыя дні
Што ідуць у чарадзе
Проста прымі – іх
Не спыніць, не змяніць
Устань і ідзі
Устань і ідзі, устань і ідзі
каб мог спець, - «кім я быў?»
Гэта добрая фраза, але не твая
Устань і ідзі
Устань і ідзі, устань і ідзі да сонца

Прыпеў:
Закаціся да сонейка
Каляском да за голлейка
Можа вечар і барджэй будзе
Майму сэрцу да лягчэй будзе.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -