Слова: В.Мартыненка
Музыка: М.Пташнiкаў
Вэрхал падзеяў важных
Хутка марнее ў пыл:
Жыцьцяў, к багацьцю прагных,
Ужо i ня ўспомнiш ты.
Што ж будзе самым плённым?
Жыць будзе што ў вяках?
Думай аб тым штодзённа.
Думай, адцяўшы страх.
Прыпеў:
Дык не губляй тэзаўрус,
Свой ты знайдзi у iм знак,
Абаранi тэзаўрус-
Вернеш i годнасьць так.
Боскi пасланьнiк неба
Месьцiцца ў кожным з нас.
Дык запытай анёла,
Што табе Бог прыпас?
Мову i веру продкаў,
Памяць зямлi тваёй,
Мацi, сумленьне, годнасьць-
Гэта тэзаўрус твой.
Прыпеў:
Дык не губляй тэзаўрус,
Свой ты знайдзi у iм знак,
Абаранi тэзаўрус-
Вернеш i годнасьць так.
Маеш багацьце й хату,
Але згубiў свой ключ,
Здрадзiўшы брату й тату?
Дык чужынам канюч!..
Боскiм наканаваньнем
Стрэнеш ганебны час:
«Хто псам аддаў сьвятыню-
З золатам чэзьне ў прах».
Прыпеў:
Зноў аднавi тэзаўрус-
Гэта твой ключ i храм.
Боскае дараваньне
Будзе падзякай нам.
TESAURUS еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1