Слова: А.Рэўзiна
Музыка: М.Пташникаў
Вецер хмары гоніць спрэс
Над мясьцінамі падзей,
I з расчыненых нябес
Над зямлёю рог гудзе.
Прыпеў:
Лунае лямант. Гэта ён –
Армагедон, Армагедон.
Сьвятых мячоў і дзідаў звон –
Армагедон, Армагедон.
Апошняй жарсьці перакон –
Армагедон, Армагедон.
Душы згібелай горкі стогн.
Балюе ў сьвеце нашым сьмерць,
Касой марнуючы жыцьцё.
Забойцам плата – кругаверць –
За страшны грэх. І небыцьцё.
Брыдж:
Ты ўжо чуеш вой –
Будзе страшны бой.
Бой дабра са злом.
Ты Армагедон.
Злых дзеяў жудасны праклён
Зьняць зможа Бог. І толькі Ён.
Пакайся шчыра, наўду прэч -
І нават д’ябла скінеш з плеч.
TESAURUS еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1