Слова: В.Мартыненка
Музыка: М.Пташнікаў
Вечнасць, Дух, Трыадзiны Бог…
Асэнсаваць ты ня мкнiсь:
Ён даў табе ўсё, што мог,
Паабяцаў жа i высь.
Толькi выпрабаваньнем нас
Само жыцьцё надарыў:
Чыну, слова важкi ланцуг
Вечным крытэрыем быў.
Прыпеў:
Дзе ты ёсць,
Як твой лёс рашаюць?
Кiм ты ёсць,
Як веру пiнаюць?
Ты не спрабуй
Спраўдзiць Бога зрокам,
А лепш душой
Ты асэнсуй здалёку.
Слова – гэта твой дух i сэнс?
Яно штодзённа з табой.
З iм ты знойдзеш апошнi дэнс
З пеклам цi з вышняй гарой.
Вечнасць, Дух, Трыадзiны Бог…
Асэнсаваць ты ня мкнiсь.
Вечнасць, Дух, Трыадзiны Бог –
Толькi павер i жывi.
TESAURUS еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 5