Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

TESAURUS - Бог любіц | Текст песни

Слова: М.Клімаў
Музыка: М.Клімаў

Дзень за ноч цямнейшы стаў,
Твой ліст нарэшце сёньня прачытаў.
Ты дала мне зразумець:
Нам з табою няма чаго мець.
Я амаль не звар’яцеў –
Параніць сваё сэрца ўжо хацеў.
Балазе, што мой сябрук побач быў,
Я свой боль яму адкрыў:
Ні на што ня варты,
І ніхто ня любіць.
Ён сказаў мне,
Ён сказаў мне, што

Прыпеў:
Бог любіць.
Я веру.

Ні ладу, ні складу – трэба нехта побач.
Зразумее хто, паверыць зноў.
Думкі замінаюць у маіх шуканьнях:
Сэрца без Цябе, а Ты – любоў.
Ні на што ня варты,
І ніхто ня любіць.
Ён сказаў мне,
Ён сказаў мне, што

Прыпеў:
Бог любіць.
Я веру.

Досыць табе ў змроку далей жыць
І толькі сам сябе любіць.
Зірні наўкол – усё тваё,
Свайго ты бацькі ёсьць працяг.
Бог праз яго аддаў сваё
Уменьне, душу, моц і сьцяг.
Усё табе Ён дараваў
І нат падняў бы, каб упаў.
Ён верыць, ён натхніць і скажа: “Не здавайся!
І для мяне ты лепш за ўсіх, ты мой, ты сын, не сумнявайся!”

Аднаму патрэбен –
Тому, хто паверыць.
Бо сказаў ён,
Бо сказаў ён, што...
Бог любіць.
Я веру.

TESAURUS еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1