У нябёсах – месяца сьвятло, Зямлю ад стомы так лагодзіць. Ў цесьлярова сьціплае жытло Бязгрэшная душа ўваходзіць.
Прыпеў: Тут, на зямлі, між нас пражыў Нядоўгі век свой, Свой горкі келіх з намі піў, Забраўшы боль. Вянок Ён з церняў апрануў За нашу ганьбу, Ды веры ты ня даў Яму, А даў каму?
Цудаў мноства ў сьвеце Ён тварыў – Мы як дзеці іх чакалі. Ён да сэрцаў чыстых гаварыў, Людзі верыць не жадалі. Гналі.
Прыпеў.
Погляд затаіў і зман душы, Ня здрадзіў Ён, і за нас Маўкліва йшоў на крыж.