Слова: Ж.Бранавiцкая, В.Козел
Музыка: М.Пташнiкаў, А.Крышчановіч
Надмагільле зыркае бляскам –
Ухваляецца бляск народам.
Бог адчуе хцівую маску,
Хто душою – з пачварным збродам.
Агароджы мармур пампезны
Не схавае душонкі няшчырай.
Усё адно, зважай, зглыне бездань,
Хто хлусьлівым адпрывіўся ў вырай.
Прыпеў:
Будзь сабой, калі нават ня проста
Скінуць маску вечнага страху.
Сэнс жыцьця – не ў хаваньні каросты,
А ў душы дапільнованым паху.
Гэта нас задавольвае шыльда,
Але Госпаду сутнасьць патрэбна.
Пад фіранкай хлусьні не схаваеш
Крывадушша ўчынкаў ганебных.
З надмагільля ськіне Ён вэлюм,
Што бянтэжыў так зрок народа,
І ў сьмяротнай сваёй пасьцелі
Не схаваеш душонку зброда.
TESAURUS еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1