Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

TESAURUS - У палоне ілюзіяў | Текст песни

Слова: В.Мартыненка
Музыка: М.Пташнiкаў

Ці ня раз ты чуў: «Беларус – рахманы люд».
Хто так казаў?
А ці бачыў ты, хто ўладарыць вечна тут –
Бог ці шакал?

Дык чаму ж тады храмаў лёс такі наўкол –
Хто зруйнаваў?
А нянавісьць скуль к мове той, што даў сам Бог?
Я й не чакаў!

Прыпеў:
Слухай крык душы, а ня цела стогн,
І адчуеш, чаго не стае.
Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон –
Вечны схоў знайшлі сумнівы мае.

Ісьцін прапісных процьма лётае ўкруг нас,
А сутнасьць дзе?
Вечны калаўрот – і бяз зьменаў міне час,
Кінуўшы цень.

Досыць марнаваць Божжы дар адзіны нам
Сэнсу жыцьця.
Дык адрозьні ты: дзе сваё, дзе чужы хлам –
Выратуйся.

Прыпеў:
Слухай крык душы, а ня цела стогн,
І адчуеш, чаго не стае.
Шчыры покліч твой Бог ня дасьць на скон –
Вечны схоў знайшлі сумнівы мае.

Пэўны я цяпер, розьніца ў чым
Між дабром сваім і зманам чужым.
Веру аднаві, агмень несучы,
І панікне ўшчэнт маркота ў дым.

TESAURUS еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1