Ох, не хадзі ты, Рыцу,на вечарыцы, На вечарыцах дзеўкі чараўніцы. Адна дзяўчына чараванне знала, Яна к сабе Рыцу дай прычаравала.
У панядзелак рана зеллейка капала, Ува ўторак рана зелле паласкала, У сераду зрана зеллейка варыла, Ой, у чацвер рана Рыцу атруціла.
Памірае Рыцу зрана ў пятніцу, У суботу рана пахавалі Рыцу. У суботу рана рыцу пахавалі, А ў нядзелю рана Рыцу паміналі.
У панядзелак рана маці дачку біла: “Ой, чаго ты, доню, рыцу атруціла.” -“Мама ж мая, мама, хай жа так не робіць, калі адну любіць, то к другой ня ходзіць”.
Вось табе, Рыцу, гэткая заплата: Чатыры дошкі – земляная хата.