У сёняшні час прынята лічыць, што музыку да знакамітай кампазыцыі напісаў невядомы клязьмэр (габрэйскі музыкант-валанцуга) не раней за палову XIX стагодзьдзя. Тэкст песьні напісаны Аўраамам Цві Ідэльсанам, зьбіральнікам габрэйскага фальклёру, у 1918 годзе ў якасьці фіналу да канцэрта ў Іерусаліме, прысьвечанаму уваходу войскаў пад камандаваньнем генэрала Алэнбі ў Іерусалім, на матыў садзігурскіх хасыдаў (ад мястэчка Садзігура на Ўкраіне), які ён занатаваў паміж 1912 і 1914 гадамі. Матыў быў падзелены ан чатыры часткі і Аўраам Ідэльсан напісаў аранжыроўку для хора, для аркестра.
У 1918 годзе песьня ў выкананьні трох хазанаў была запісаная на патэфон «з ручным прывадам». Выкананьне павальнейшае, чым прынята сёньня, і вытрымана ў характэрным "надрыўным" стылі песьні ўсходне-эўрапейскіх габрэяў.