Яны балююць. Фракі, фуршэт, дарагія сукенкі. Страляюць. Ляцяць у вышыню коркі ад шампанскага. Кожны хлапок адгукаецца рэхам. Рэха - гэта стрэлы з кулямётаў па вёскам паўстанцаў. За справядлівасьць, свабоду, незалежнасьць. Грукае пясок па трунах Курдыстана. Мара аб свабодзе гарыць чалавекам у Тыбеце, з плякатаў усьміхаецца той самы Мао. Надзея на тое, што недзе жыць лепш. Вера і ўпэўненасьць у дабра перамозе. А Ульрыка ізноў заснула з цыгарэтаю ў руцэ. Гэта яе апошняя ноч на свабодзе. Дзяржава - людзі абмежаваныя дротам. Ва ўсіх бедах, як заўжды, вінаватыя "чужынцы", а я вельмі рэдка адчуваю сябе "сваім". Чырвоны дрот на запальнік, зялёны на гадзіньнік. Апасьля работы, спажываць і ванітаваць, выціраючы вусны партрэтам Фідэля Кастра. Гандлёвая марка на кшталт Чэ Гевары. Заплёваны Маркс. Таталітарная любоў на мяжы перверсіі і фарса. Яшчэ адна кропля і будзе звыш нормы. Каляніяльным МакДональсам сустракае нас сталіца. Калі ты п'еш сваю ябаную Кока-колу, прыпомні сярэдзіну 80-х і безпрацоўных філіпінцаў. П'яны партызан. Рэвалюцыя ізноў не атрымалася. Чарговы Карлас Марыгела памірае ад перадозу. Няўжо гэта тое, за што варта змагацца? Гэта барацьба ці проста пафас і ябаная поза? Шэрыя масы, што ранкам плывуць на заводы. Чарговае сьвята неталеранцыі ў пятніцу, вечар. Паразітычная любоў да рабочых у тых, хто ніколі не працаваў, супрацьстаіць жаданьню стаць буржуем у жыхароў пралетарскага гета. Сьвята па загаду прэзідэнта і нацыянальнага схода. Заўтра з 18. 00 да поўначы - усім весяліцца! Грошы скрадзеныя з нашых з вамі кішэняў ізноў ідуць на заробкі ў КДБ і міліцыю. Размова па тэлефоне. Камітэт нас праслухаў. Чарговая паметка на палях у асабістай справе. Памкненьні, што нараджаюць сціснутую ў кулак руку, паступова абрастаюць скрыдламі і адлятаюць. Уздыхі па маю 68-га ў Парыжы. Скавытанне песіміста: "У нас так ніколі ня будзе." Ня будзе! Калі, як раней на кухне сядзець. Пакуль не вернецца мужнасьць - нічога ня будзе! За свабоду, роўнасьць, братэрства! Выбар твой. Быць разам з намі, ня ўдзельнічаць ці быць супраць нас. За талеранцыю, незалежнасьць, сястрынства! Чацьвёртая сусьветная вайна пачалася!!!!!!!!!!!!!!!!!