Я нарадзіўся тут — У краіне пад шэрым небам. Я нарадзіўся тут — У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба. Я нарадзіўся тут — У краіне прапіскі і скручаных кранаў. Я нарадзіўся тут — У краіне сотняў парушаных храмаў.
Прыпеў: Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут. Я нарадзіўся тут, І я буду жыць тут.
Я нарадзіўся тут, Дзе білет у адзін бок — Гэта шанец для тых, хто не згодны. Я нарадзіўся тут, І мне тут яшчэ не ўсё роўна. Я нарадзіўся тут, Таму гэта — мая краіна. Я нарадзіўся тут — На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны.
Прыпеў.
Я нарадзіўся тут, Дзе нараджацца было небяспечна. Я нарадзіўся тут, Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна. Я ведаю, што Паслязаўтра на нашых калгасных палетках Замест пустазелля і палыну Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.