Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

tolanych - Маё вар'яцтва | Текст песни


Штодзень вылазячы з-пад коўдры
Каб паліць жыццё ў зацяг,
Я губляю назаўсёды
Назаўсёды хуткі шлях.
Застаецца толькі сцежка,
Па якой ісці - ня смак,
І таму ўсе з усмешкай
Кажуць мне, што я дзівак
Пр:
Маё вар'яцтва - не прыгода,
Не прыносіць асалоды,
А вось падставы для смяхоты -
Калі ласка, атрымай.

Маё вар'яцтва - ёсць істота,
Маё вар'яцтва - што балота,
І ані разу не ахвота
Мець у галаве дзівосны край

Маніякальныя сімптомы
І падазронасць ва ўсім,
Патэнцыяльна ў кожны момант
Жаданне знішчыць рэалізм.
Агідна кожнаму вар'яту,
Што ён не геній, не мастак,
А ўсё адно - даюць парады:
\"Да лекара або нагак\"
Пр:
Маё вар'яцтва - не прыгода,
І горш трымацца з кожным годам,
Ад гэтага - адні турботы,
І апаноўвае адчай

Маё вар'яцтва - ёсць істота
І ў любы адрэзак году,
Баюсь шалёнаю дурнотай
Неіснуючага ўрача.

Чаму ж не бачу аднарогаў
І не натхняюся нічым,
Увогуле, якім жа бокам,
Я павярнуўся ў саліпсызм?
Незразумелая падстава -
Навокал глузданутых шмат,
І не гадаючы на каве,
Амаль што кожны з вас - вар'ят.

Маё вар'яцтва - не вар'яцтва,
Усяго нагода да мастацтва...

І прыкрыццё для нахабства


tolanych еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2