Разарваныя хмары месяц упусцілі
І заліла святлом паверхі дамоў,
У мясцовых людзей на святло алергія
Паўтараецца кожную восень Ізноў
Ліхаманкава яркія зоры ўсплылі
Па-над ценню шэрабетонных дамоў,
Жыхары пахавалі галовы ў шыі,
Засталіся тырчаць Толькі шэрагі лбоў
Ачапілі зямлю, ды пад небасхілам
Усю ноч скалыналіся сцены дамоў,
А ўранку, расправіўшы шкляныя крылы,
Паляцелі праз хмары дамы напралом.
tolanych еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1