Засталося сысці мне, не трэба раўці, Не хавай ты за спінай свае кіпцюры, Гэта жарт толькі быў...
Ці нарэшце ўвечары сумна было, Што трымалісь за рукі, глядзелі кіно, Калі скончылісь тытры, пагасла святло, Я ўначы ад цябе адплыў караблём, Каб не трапіць у палон
Ці лічыла інакш ты? Даруй, але я Не гатовы да гэтага быў ніхуя, І адплыў караблём ад цябе ўначы, Не шукай, не прасі, у акіян не крычы, У далячыыыынь
Затануў карабель, ды яго не судзі, Ён і сам не жадаў таго, быў супраціў, Хэппі-энда не будзе, адзін негатыў, Засталося ўсплыць ці...
Засталося сысці мне, не трэба раўці, бо мне добра на дне - я застаўся адзін, як жадаў у сваім недарэчным жыцці
Ці ўсплыў і заплакаў, Пачаўшы грабці, Ці з дзяцінства любіў даганяць цягнікі Ці...
Ці не ці, а цябе абяцаў сцерагчы ад турбот усялякіх, ад жахаў уначы Не крычыыы...
Пачакай мяне трошкі, жыццё, не імчы, Карабель мой не здольны скалу расьсячы, Ён узляцеў, здзівіўшы ўсе майгачы Далячыыыыыынь...
Не чакала мяне так хутка, так блізка, Я на зоркі гляджу, неба празрыста...