Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

tolanych - Цягнік | Текст песни

Адчыні мне дзверы, рукі працягні,
Паспрабую скочыць у едучы цягнік,
Пад мастацтва вагай рукі пацяжэлі
Пацяклі па шпалам фарбай акварэлі

Шлях шматкаляровы навокал усё змяніў:
Пацяклі аблокі, а лакаматыў
З'ехаў з рэяк нафіг, бо жадаў даўно
Зрабіцца рэжысёрам і здымаць кіно.

А вагон апошні, калоціць ў якім,
Шлях абраў аматарскі - вагона-футурызм,
І паехаў задам, напалохаў усіх,
Хто ў ім сядзелі, акрамя дваіх

Што рабілі трэцяга, замкнуўшыся ў купэ:
"Хлопчык будзе - Пеця, дзяўчынка - проста П",
Як музыкі шклянкі дрынчалі на стале,
Акварэль цякла далей, пакідая след,

Ліча, што ў гісторыі - наіўная дзе рэч!
Не цякло нічога з мастацтва насамрэч.
Рукі палягчэлі, скочылі ў цягнік,
Недзе там далёка грукат колаў сціх.


tolanych еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2