Я прыйду да цябе на вяселле, Я вазьму з сабой пісталет, Хаця ты яго й не запрашала. Я буду злы, буду хаваць свой настрой – Увесь вечар корпацца на могілках, Хаця павінен быць рады за цябе. Урэшце я не змагу цярпець, Я выйду ў туалет... я зараджу гэты кольт. Ціхенька вярнуся, стану пасярэдзіне залі Дастану барабан і рулю, Пачну крычаць, біць малатком па барабане, Усе палягуць, я падыду да цябе, Жах вочы граблямі будзе дзерці. “Што ты, любая, не, любая, не трэба баяцца, Я ніколі не зраблю табе зла, устань, А вы ляжаць! Бі, барабан!” Пасля я пакіну цябе стаяць, Сам лягу ля тваіх ног і прашапчу: "Усе ляжаць перад табой – Гэта мой падарунак".