Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе — во мэта
і найвышшы нам паказ.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у буры дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
Ні сьляза, ані стагнаньне,
Ні пакора, ані страх,
Толькі праца і змаганьне
Гэта наш да мэты шлях.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у буры дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
Беларусі сын ніколі
Не зрачэцца сваіх праў.
Знойдзе дужасьці даволі,
Каб нявольнікам ня стаў.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у буры дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім !!!!!
Totenkopf еще тексты
Другие названия этого текста
- Totenkopf - Беларусь перадусіМ (0)
- СБМ - Беларусь перадусім (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2