Ўздымам сэрц нашых шуміць Белавежа
Як дні нашых сёлаў, так Нёман плыве,
Уроду палеткаў ткуць поясам межы.
Адвечныя сосны гудуць ў бараве.
Там нашыя песні, там наша багацце,
Там жытняе мора, магілы дзядоў,
І родныя хаты, і людзі як брацці,
І казкі, і слава мінулых часоў.
Крывіч там стагоддзі загон свой старожа.
А звычаі, мова жывуць з году у год,
Там край, быццам казка старая, прыгожы,
Удалы і верны Краіне народ.
Краю мой родны, краю мой мілы,
Цудны, узорны, ад ніў залаты,
Хто цябе ўсквеціў пушыстай калінай,
Краскамі, лесам засеяў густым?
Пушчы, палеткі, лугі, сенажаці,
Быстрыя рэкі, прасторы азёр, —
Нехта рассыпаў вялікім багаццем
Вечныя скарбы ў цудоўны узор.
Калі табе золатам сонца разлітым
Магутныя грудзі асыпле кругом,
А неба атуліць туманам-блакітам,
Быццам бы анел празорым крылом.
Дзе птушка у неба высокім палётам
Маніць да сонца ў блакіты з сабой,
Ўзыходзіць, мацнее з сялянскага поту
Зярнё вырастае ў калоссе вясной.
Краю мой родны, краю мой мілы
Калыска дум ранніх, вясёлкавых дзён,
Краю дзядоўскіх курганных магілаў, —
Ты сэрцу так мілы, як міла жыццё.
І сніцца ты будзеш, ўсё клікаць з чужыны,
Маніць ў свае сёлы, да хаты старой,
Пахучым палеткам буйной канюшыны,
Дзявочаю песняй спавітай тугой.
U. Muliavin еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2