Ведаеш добра: ты вельмі прыгожая, вусны твае кармазынам асмужаны. Вочы ненацкам жыццё ўстрывожылі і агарнулі сукрыстасцю кужалю.
Чуў ды не верыў — спатканне на ростані. Што ж, будзе сумная песня, мінорная. Наша каханне звычайнае, простае, — хоць незвычайнай тугой і агорнута.
Лёс табе даў пекнату чараўнічую, дасць ён, напэўна, і шчасце вялікае. Шчыра жадаю — не быць табе знічкаю, каб і ўспамін да сябе ты не клікала...
Хвалямі ў хвалях, пакуль не загінулі, сэрца твайго каб шкадункі не ўразілі... Можа, і мы на акрайках дэльфінавых, быццам хлапчук Рафаэльвай фантазіі...