І вось гэты новы дзень - Дзень адзін з ланцугу, І я у вакно глядзеў Праз імжу, праз смугу... … Выбіраеш - выбірай Каляровы неба край, Выбіраеш - выбірай Дзіўны край Індакітай...
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясне...
Прыйшоў гэты новы дзень І згарэў, не сагрэў... І ты ў гэты новы дзень Пасталеў, пастарэў... Робіш выгляд - я раблю, Што люблю усю Зямлю. Добры вечар, добры дзень - Нібы колы па вадзе.
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясне...
Прыйшоў невядома хто, Шэры твар, бляклы твар І сказаў, што цяпер ён тут Гаспадар, гаспадар... І можна усё забыць, Есьць і піць, сноў не сніць; І можна набыць віно І глядзець у вакно. Разумееш - зразумей, Што не згас яшчэ агмень (агонь), А калі агмень не згас - Нам згасаць яшчэ не час!
Толькі фабрыка ў маім акне Будзе жыць у летаргічным сне. Толькі фабрыка ў маім акне Не прачнецца нават па вясне-эээээ!