Я з ім сустрэўся у чыстым купэ, У зваротнай дарозе. Падобны тварам ён да мяне, Стаіць на парозе. З глытком кожным у шклянцы маёй Гарэлкі ўсё болей. Мой недапалак з зацягам даўжэе, Ды гасне паволі.
Рушыць цягнік на Нясвіж * Ідзе дадому, бо... бо...
Я грэю каву, ды стыне яна, І студзіць далоні. Мне вандроўнік у вочы глядзіць. Ён - коннік Пагоні. - Пабач, - ён кажа, - аблокі плывуць Насустрач ветру, Дождж ад долу да неба ідзе, Знікае у паветры...
Рушыць цягнік на Нясвіж, Ідзе дадому.
За снежнем раптам прыйшоў лістапад У зваротнай дарозе. Чым больш п'ю я, чым больш палю - Тым больш я цвярозы. Я хутка ўбачу замак дзядоў, ** Убачу касцёлы... Дарма спрабуеш спыніць цягнік - Я рыну пад колы.