Сьцiскае мне далонь гэстапавец Як дохтар мой, як мой сваяк. Лагодны як сьлiмак, сiвая скронь - Ласкавых слоў шчыры мастак. Сачы за мной, сачы за сабой як сьлед - Гэстапа зноў кантралюе ўвесь сусьвет. Хто ты? Хто я? Хто здольны бачыць сны пад коўдраю - Ты будзеш спаць побач са мной. Няма тваёй вiны, што прыйдзеш ты Дасьледаваць мой настрой. Сачы за мной, сачы за сабой як сьлед...