Мы п'ем за пачатак дзён. Мы п'ем за старую зямлю, Па глытку за кожную лусту хлеба, Па глытку за кожны пялёстак кветкi - Добры напой. Мы п'ем за працяг агню. Мы п'ем за ваду пустых крынiц. Па глытку п'ем за час i за месца, Дзе заўжды ёсьць нашы ймёны
Добры напой
Мы п'ем за глыток вiна, Мы п'ем за паветра, што вакол нас. Па глытку п'ем за тыя вусны, Што даюць нам нашы ймёны.