У імя Сьвятой Кароны Разбураны храм. На карысьць сьвятой краіны Басота ля крам. Сьцеражыся, мой край, Па сэрцы тваім Канкістадоры ідуць! Каралю за сінім морам Патрэбны рабы. Хай жывуць, забыўшы сорам, Ад сяўбы да сяўбы. Сьцеражыся, мой край, Па сэрцы тваім Канкістадоры ідуць! У імя адзінай веры За золатам шлях. Колькі мова тых ацтэкаў Каштуе ў рублях? Сьцеражыся, мой край, Па сэрцы тваім Канкістадоры ідуць!