Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ulis - Падмогi! (У. Караткевiч) | Текст песни

Аб граніт падковы зьвіняць.
На ўнамёт распластаныя ногі
Пена падае з храпы каня.
З не майго, з непатрэбнага раю
Ў родны край, дзе змагаўся, дзе быў,
Я імчуся, бо там адбіраюць
Ўсё сьвятое, што знаў і любіў.
Цераз бурыя гораў цясьніны,
Дзе ваўчыныя крочаць агні, –
На палынны на стэп, на раўніну,
Дзе вось-вось закрычыць цягнік.
Загалосіць, заплача ў трывозе,
Пабяжыць да забытых дубоў,
Бо цябе ў белы сьвет завозяць.
Бо сказалі: забыў я любоў.
О, ня вер! Хай агонь не згасае!
Азары ім дарогу мячу!
Я з табой! Ты мой боль! Я кахаю!
Меч са мной! Я скачу. Я скачу,
Ўспамінаючы песьню былога,
Як песьню сёньняшніх дзён:
“Каханьне на ложку ў другога...
Рві жылы, мой белы конь!”

Ulis еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2