Ваша справа - танцы ў склепах, белая косьць. Мы спалiлi вашы лекi, воўчую поўсьць. Першае дрэва зь пятай калёны тут, Дзе няма каранёў. Нас ня вабяць вашы цацкi, ваш зорны пыл. Я ня здольны захаваць iх, я пасадзiў Першае дрэва зь пятай калёны тут, Дзе няма каранёў. Мы ваш голад. Вашы зьверы кружаць вакол. Не чакай нас на вячэру: мы гэта ствол Першага дрэва зь пятай калёны тут, Дзе няма каранёў.
Мы замерзьнем - гэта студзень, гэта ня сьмерць. Праз гадзiну нас ня будзе. Будзе квiтнець Першае дрэва зь пятай калёны тут, Дзе няма каранёў