На небе йржа, калi я гляджу на неба. Шукаю цябе - на дзявочых вачох iржа. На сонцы йржа, калi я гляджу на сонца. Шукаю цябе - ды й на тварах кабет iржа. Гаспадары краiны, Навошта вы мне, навошта я вам? Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам. На сэрцы йржа, калi я цябе кахаю. На зорах iржа - я падобны на колер зор. Шукаю цябе, дый вецер iржавы над намi. Кахаю цябе, дый пахне йржой чабор! Гаспадары краiны, Навошта вы мне, навошта я вам? Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам! Iржавыя днi ды ночы нiбы з жалеза. Iржавыя днi - у паветры сталёвы пах Iржавыя днi, крывi чалавечай колер. Iржавыя днi ды здаровы метал у снах! Гаспадары краiны, Навошта вы мне, навошта я вам? Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам!