С. Корань - Ул.Караткевіч Ўстану ранкам насустрач сонцу І па цёплай зямлі пабрыду Там, дзе яблыні мараць бясконца У блакітным вясновым саду. Пацягнуся, і сну аковы Ападуць з пасьвяжэўшых рук. Моц напоўніць вялыя словы, Сэрца ўзбудзіцца яры стук. І пайду па расістых палетках Так, каб з новым спаткацца днём, І махнатая, алая кветка, Кветка сонца зазьзяе агнём. Ў новым дні ўсё прыгожым будзе, Ён паўстане над новай зямлёй. Паднімайцеся, добрыя людзі. Крочце к сонцу поруч са мной.