Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

ULIS - Цмок, Каралева й Паўднёвы Крыж | Текст песни

Цмок, Каралева й Паўднёвы Крыж

С. Корань - Ф. Аксёнцаў

Тут шэры ранак, шэры натоўп.
Тут кожны трэцi назiрае за мной.
А эльфы ідуць туды, дзе гурбы дзiўных рэчаў
Сто стагодзьдзяў ахоўвае цмок.
Мне там нажаль няма чаго рабiць.
Мне тут нажаль няма чаго рабiць
Тут як малiтву слухаюць джаз,
Тут пьюць гарэлку бы сьвятую ваду.
А шхуны плывуць на тыя выспы,
Дзе пьюць whisky флiбусьцьеры пад Паўднёвым Крыжом.
Мне там нажаль няма чаго рабiць.
Мне тут нажаль няма чаго рабiць.
Тут кожны сьметнiк - мой гаспадар.
Тут пiшуць вершы пра йржавыя днi
А побач палац, дарма чакае Каралева
У белым строi, што кахае мяне.
Мне там нажаль няма чаго рабiць.
Мне тут нажаль няма чаго рабiць.

ULIS еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1