Цягнік на Нясьвіж (1989)
С. Краўчанка, К. Шэвандо - Ф. Аксёнцаў
Я зь ім сустрэўся ў чыстым купэ
Ў зваротнай дарозе.
Падобны тварам ён да мяне
Стаіць на парозе.
З глытком кожным у шклянцы маёй
Гарэлкі ўсё болей.
Мой недапалак з зацягам даўжэе
Ды гасьне паволі.
Рушыць цягнік на Нясьвіж,
Ідзе дадому.
Бом... Бом...
Я грэю каву, ды стыне яна,
Ды студзіць далоні.
Мне вандроўнік у вочы глядзіць,
Ён коньнік Пагоні.
"Пабач, - ён кажа,- аблокі плывуць
Насустрач ветру.
Дождж ад долу да неба ідзе,
Зьнікае ў паветры".
Рушыць цягнік на Нясьвіж,
Ідзе дадому.
За сьнежнем раптам прыйшоў лістапад
У зваротнай дарозе.
Чым больш п`ю я, чым больш палю,
Тым больш я цьвярозы.
Я хутка ўбачу замак ці роў,
Убачу касьцёлы.
Дарма спрабуеш спыніць цягнік -
Я рыну пад колы.
Рушыць цягнік на Нясьвіж,
Ідзе дадому
Ulis еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1