Вокны маўклівых і высокіх дамоў глядзяць у вечар надышоўшай вясны. А ў небе ззяюць тысячы зор, якую сотню гадоў ужо свецяць, вартуючы нашыя сны. Назіраюць і сочаць за нашай зямлёй, глядзяць з увагай на нас з табой.
Скажыце мне, зоры, ці вы бачылі мой край у старажытныя былыя часы, князя старога, што свайму сыну казаў: “Ты Раздіму не забывай, помні: за яе лёс адказваеш ты”. Шмат вырасла дрэваў за гэты час, цяпер за Радзіму адказвае кожны з нас.
Мы не ідзем у новы дзень, на сонца свет, спяшаемся схавацца ў едкі дым ад цыгарэт, запіць сумленне кубкам чорнага віна. Атлантыда кліча нас (чакае нас), а нас няма.