Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

UltraВожык - Клёва касманаўту! | Текст песни

Частка 1

Тэкля ходзіць у дзіцячы садок.
Навучылася хадзіць на гаршчок
І маці сваёй кажа:
Ніколі ня буду больш з сябрамі гуляць!
З грамадзянамі планет далёкіх
Яна хоча кантакт усталяваць.

Прыпеў

У касмічнае прасторы паветра няма,
І ракеты робяцца, бадай, нездарма.
Клёва касманаўту ў небе лятаць.
Усе дзяўчынкі мараць касманаўтамі стаць.

Частка 2

Селянін Анучка жонку любіў.
Працавіты быў, у калгасе рабіў.
Нават па нядзелях
Гарэлку ня піў, карову даіў.
Але аднойчы з касманаўтам у ложку
Жонку сваю ён злавіў.

Прыпеў

У касмічнае прасторы жонкі няма,
Касманаўтаў трэніруюць, бадай, нездарма.
Трэба моцным чалавекам быць, каб у небе лятаць.
Усе жанчыны хочуць касманаўта кахаць.

Частка 3

Стала дзеду сумна ў полі араць.
Ён задумаў прадпрымальнікам стаць
І над бізнес-планам
Увесь год працаваў, што як вырашаў.
Пабудаваць задумаў дзед
У вёсцы платны ватэр-клазет.

Прыпеў

У касмічнае прасторы клазетаў няма,
Не будуе дзед іх там зусім нездарма.
Клёва ў ракеце касманаўту лятаць.
Замест дзеда касманаўта хоча баба кахаць.

Брыдж

Тэкля любіць па начах па даху блукаць,
А таксама вельмі любіць хадзіць на гаршчок.
Ужо дарослая такая,
Хутка зможа касманаўтам стаць.

Прыпеў

У касмічнае прасторы паветра няма,
І ракеты робяцца, бадай, нездарма.
Клёва касманаўту ў небе лятаць.
Усе дзяўчыны мараць касманаўта кахаць.

Селянін Анучка жонку любіў.
A Тэкля навучылася хадзіць на гаршчок.
Стала дзеду сумна ў полі араць.
Усе на сьвеце мараць UltraВожыкам стаць.

UltraВожык еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2