Сяджу на даху, прымацоўваю балею да страхі. Прыб'ю цвікамі вантуз - выгляд будзе неблагі. І калі дроту наматаць, То атрымаецца нядрэнная антэна.
Маю звычайную антэну сусед даўно прапіў, Парабалічную талерку выканкам забараніў З эстэтычных прычынаў, бо яна псуе вясковы краявід.
Праз самаробную антэну бачна розную заразу: То СNN, то ВВС, а часам ўсё адразу. Толькі шоў Пацы-Вацы бачна лепей за ўсіх, Але ў мяне ўжо гэты шоў вось тут!
Прыпеў
Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць, Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.
І калі раптам злы сусед маю балею не прап'е, І калі дурань яго сын мяне лапатай не заб'е, То буду я глядзець Плэйбой, а не зялёную пачвару Пацу-Вацу.
Частка 2
Усім вядома, што сусед мой глузды свае прапіў. Яму заўсёды падаецца, што нас вораг ачапіў. Але таксама ўсім вядома, што глядзіць ён рэгулярна Пацу-Вацу.
Глыбачэннаю траншэяй акапаў ён агарод, На хлеў, лазьню і на пуню начапіў калючы дрот, І кабы вораг не пралез, тры тыдні не карміў свайго сабаку.
Амапаўскія каскі па ўсіх дрэвах ён развесіў, Каб апазіцыю пужаць, што бадзяецца па лесе, І як Гандалф ён спіць не зачыняя вачэй.
Прыпеў
Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць, Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.
І ніякія Пацы-Вацы яго ня здоляць прыглушыць, Бо ён вольны голас, свабоды голас.
І калі ЖЭС не паспрабуе электрычнасць адключыць, І калі хата не згарыць, і сэрцу не надакучыць біць, То буду я глядзець Плэйбой, а не вясёлую праграму Пацы-Вацы. Yeah.
Маскальскі хор: Мы весёлые медузы, мы похожи на арбузы.
Джазмэн: М-па пэ ба, па бу да бу ды па ду да.
Вядучы: Вітайце - сабачка Ібрагім!
Сабачка Ібрагім: Гаў-гаў, гаў. Yeah. М-аh. W-ah.
Прыпеў
Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць, Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.
І ніякія Пацы-Вацы яго ня здоляць прыглушыць, Бо ён вольны голас, свабоды голас.
Праз бясконцыя абшары спадарожнік мой ляціць, Твой самотны голас над Зямлёй гучыць.
І ніякія Пацы-Вацы яго ня здоляць прыглушыць, Бо ён вольны голас, свабоды голас.
Яго ў печы не спаліць, яго лапатай не забіць, Яго суседу не прапіць і ЖЭСу не забараніць, І буду я глядзець Плэйбой, бо гэта не адстой, Гэта зусім не Паца-Ваца, не, гэта вам не Паца-Ваца.