Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

UltraВОЖЫК - Фабрыка Сноў | Текст песни

Прачнулась сонца новае,
Зялёна-бел-чырвонае.
Вітае голас слухачоў.
Пачаўся дзень на Фабрыцы сноў.

Бяжыць канвеер. Праца цягнецца, зацягваецца.
Год за годам рушыцца будоўля Інтэрнату шчасця.
Трава фарбуецца, малююцца аблокі ў небе,
Птушкі электронныя заводзяцца, сажаюцца ў дрэвы.
Што ня трэба – усё хаваецца.
Напэўна не дарэмна, бо ўсё дрэнна,
Што на фабрыцы не робіцца.
Навошта рэчаіснасьць, калі лепей жыць у сне,
Бо там таньней ды весялей.
Баю-бай. Баю-бай.
Засынай хутчэй!

Паміж балотаў, рэк і лясоў
Дымяцца трубы Фабрыкі сноў,
Дзе ўсё жыцьцё жывуць у сне,
Бо іньшага не існуе.

Ідзе вытворчасьць у дзьве сьмены, дзе першая спіць,
Пакуль другая вырабляе то што першай трэба сніць.
Тут – палітычная стабільнасьць, незалежнасьць ды фінансавы рост,
А быў калісьці галакост, была вайна.
Дык ці патрэбна гэта нам?
Бо бач і зараз ёсьць зьнешнія ворагі.
Ты чуеш шорахі?
Да на нас суюцца зноў немцы, мерыканцы ды інапланецяне.
Нібыта дэмакратыі вучыць,
А на самой справе хочуць нашу фабрыку запалучыць.

Паміж балотаў, рэк і лясоў
Дымяцца трубы Фабрыкі сноў,
Дзе ўсё жыцьцё жывуць у сне,
Бо іньшага не існуе.

Забытае пекла мінулых гадоў.
Дзяржаву цемры будуем мы зноў.
Адзіны шлях, адзіны правадыр,
Адзіны лёс, адзіны мір...

UltraВОЖЫК еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2