Прачнулась сонца новае, зялёна-бел-чырвонае. Вітае голас слухачоў. Пачаўся дзень на Фабрыцы сноў.
Бяжыць канвеер. Праца цягнецца, зацягваецца. Год за годам рушыцца будоўля Інтэрнату шчасця. Трава фарбуецца, малююцца аблокі ў небе, птушкі электронныя заводзяцца, сажаюцца ў дрэвы. Што ня трэба – усё хаваецца. Напэўна не дарэмна, бо ўсё дрэнна, што на фабрыцы не робіцца. Навошта рэчаіснасць, калі лепей жыць у сне, бо там танней ды весялей. Баю-бай. Баю-бай. Засынай хутчэй!
Паміж балотаў, рэк і лясоў дымяцца трубы Фабрыкі сноў, дзе ўсё жыццё жывуць у сне, бо іншага не існуе.
Ідзе вытворчасць у дзве смены, дзе першая спіць, пакуль другая вырабляе то што першай трэба сніць. Тут – палітычная стабільнасць, незалежнасць ды фінансавы рост, а быў калісці галакост, была вайна. Дык ці патрэбна гэта нам? Бо бач і зараз ёсць знешнія ворагі. Ты чуеш шорахі? Да на нас суюцца зноў немцы, амерыканцы ды інапланецяне. Нібыта дэмакратыі вучыць, а на самой справе хочуць нашу фабрыку запалучыць.
Паміж балотаў, рэк і лясоў дымяцца трубы Фабрыкі сноў, дзе ўсё жыццё жывуць у сне, бо іншага не існуе.
Забытае пекла мінулых гадоў. Дзяржаву цемры будуем мы зноў. Адзіны шлях, адзіны правадыр, адзіны лёс, адзіны мір