зьдзейснілась мара сонцам у вочы прытарнай хваляй салодкай нотай ліпкім туманам ды мыльным словам ружовымі днямі карамельнымі смоламі
мара
цёплымі кроплямі адталымі соннымі цукеркамі кветкамі ды парасонамі вязкім пачуцьцем у хворым сэрцы белай лянотай у кожнай клетцы...
мара
я хлусіў самому сабе кожнадзённа ты была чырвонай а я быў зялёны ты была цукрам а я быў атрутай ты была вясёлай а я быў сумны ты была плюсам а я быў дзяленьнем як мы зьмянілісь ад свайго нараджэньня я не хацеў ведаць што мы супрацьлегласьць не хацеў ведаць што мы супрацьлегласьць...