Тысячы рук паднімуць свой сцяг. Толькі наперад, ні кроку назад. Скінем кайданы сілай адзінай. З намі наш Род, мы - непарушымы. Наша зямля ў нас пад нагамі. Мы не згодны, не будзем рабамі. Толькі наперад, і толькі Свабода. Не мы для ўлады, а ўлада для народа.
Калі са мною штосьці здарыцца, спявайце браты, мне у цэнтры сталіцы- Светлая памяць - ахвярам міліцыі.
Скажам так (мы скажам так) – За свабоду ( мы за свабоду), Назаўжды (мы назаўжды) для народа ( мы для народа). Скажам так (мы скажам так), мы адзіныя, Разам мы (разам мы) Непераможныя (мы непераможныя).
Гісторыя ведае сотні прыкладаў, Як у турмы саджалі апазіцыянераў. Але толькі заўсёды вынік быў адзін: Хто за свабоду, той непарушым. Тое, што Род даў, таго не адняць. Вось што сістэма не можа паняць. Усіх не пасадзіш, усім рот не закрыеш, І кроў нявінных з рук ты не змыеш