На сустрэчу да яго Яна прыйшла Нейкi знак у гэты дзень Яна знайшла Ён адразу зразумеў Як далей быць Бо душы самотнай спеў Даўно гучыць…
Рандэву, рандэву Рандэву як сон яе надзей Рандэву, рандэву Рандэву не будзе як раней…
Цудоўнай казкай iх сустрэч Запомняць тыя вечары. Як сэрцы гоняць цiха прэч Усю самоту, што ўнутры. Мяккi позiрк iх вачэй Чутны шэпт далёкiх зор Дзiкi почырк iх начэй Цiхi гром як вечны хор I кожны дзень як быццам яркi блiк Прайсцi унiсон Каб з гарызонта назаўсёды знiк Iх сэрцаў стогн…
Рандэву, рандэву Рандэву як сон яго надзей Рандэву, рандэву Рандэву не будзе як раней…
Яны, пажарам яркiх сноў, Нясуць рой iскраў ў вышыню Каб iм адчуць душою зноў Пяшчотных гукаў цеплыню. Пражыўшы безлiч мар i дзён Яны запомняць лепшы час: Сустрэчы першай светлы сон Iх сэрцаў стук у першы раз. У той апошнi цiхi вечар Яны стварылi свой сусвет Двух розных палюсоў сустрэча Адкрыла шлях у новы свет.
Свой сусвет, свой сусвет Дзвюх планет, дзвюх планет….
Рандэву, рандэву Рандэву як сон яе надзей Рандэву, рандэву Рандэву не будзе як раней…