Ля водаў празрыстых мяжы небакраю Па шляху ваярскіх сьлядоў , На поўнач ляціць крумкачыная зграя, Над мурам сівых камянёў… Туды, дзе жыцця ўзыходзіць дзянніца, Спавітая рунамі плынь, Дзе зьзяе ў вачах маіх бліскавіца, Марозіць бязьлітасна стынь…
А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі І сотні стальных галасоў… З туманных абшараў мы чуем іх крокі… Ідуць Спадкаемцы Багоў…
Змаўкаюць адразу хлусьлівыя словы І хтось баязліва маўчыць... Грухоча гісторыі голас суровы, Замест “існаваць” – будзе “жыць”… Глядзіць у зьмярцвелыя брудныя сэрцы Вачыма драпежных ваўкоў. Калі з ланцугоў нянавісьць ірвецца - Пальецца струменямі кроў…
А з поўначы - рэхам гул маршаў далёкі І сотні стальных галасоў… З туманных абшараў мы чуем іх крокі… Ідуць Спадкаемцы Багоў…