незнаёмы вандроўнiк цягнуў за каўнер спынiся, дурны, там не знойдзеш дабра на мяжы са спакоем i сумам ён атруцiць i кiне на адвольнасць жыцця i пад цьмяным святлом ад надзеi збудуеш прытул з няказаных слоў каб у пяць разоў не загнуцца ад цяжару тых недарэчных абмоў
адзiн толькi крок, падтаквае рэха
заблукаў у чарадзе пунктаў погляду з усiмi нялёгка, з адным немагчыма на скрыжаваннi дарог так жахлiва сядзiш склаўшы рукi, паводзiш плячыма летуценнi паўсталi ў iдэю рашуча падняўся, зрабiў крок за парог як можна далей ад мясцiны дзе калiсьцi нягоднiк цябе падсцярог