Што ёсьць жыцьцё? То Божы дар? А можа шлях бясконцых кар. Які ж мой лёс? Ці будзе сьвет, Ці толькі цёмных промняў сьлед!
Прыпеў: А цемра вочы засьціць мне, Яны ў крыві ды ймгле... Ніяк не вырвацца зь яе? Дапамажы ў змаганьні мне...
І вось прыйшоў... Апошні бой- Але ня страціў гонар свой! Нясу свой крыж... Мой лёс згарэць, Ці пад нябёсы узьляцець... Прыпеў: А цемра вочы засьціць мне, Яны ў крыві ды ймгле... Ніяк не вырвацца зь яе? Дапамажы ў змаганьні мне...
А дзе ж майго... каханьня сьвет? Чаму ён згас- хто скажа мне?... А дзе ж сябры, Нястала іх. ...хто стаўся здраднікам, хто зьнік ...
Прыпеў: А цемра вочы засьціць мне, Яны ў крыві ды ймгле... Ніяк не вырвацца зь яе? Дапамажы ў змаганьні мне...
Дзе ж ты...той хто...скажа- Кім я ёсьць? Той хто... мне...пакажа- Дзе я ёсьць?
Прытулі мяне- і трымай мацней! Вядзі мяне- больш няма вачэй! Спыні мой боль-і вызвалі..! Ня кінь мяне - абарані!