Чым ёсць жыццё?
Ці божым дарам?
А можа - шлях бясконцых караў?..
Чым вера ёсць?
Святлом ці тым,
Ці хворым трызненнем маім?
А цемра вочы засціць мне,
Яны ў крыві ды імгле.
Ніяк не вырвацца з яе...
Дапамажы ў змаганні мне!
Да перамог званяць званы?
Ці да бясконцае вайны?
Нясу свой крыж, мой лёс - згарэць?
Ці пад нябёсы ўзляцець?..
А цемра вочы засціць мне,
Яны ў крыві ды імгле.
Ніяк не вырвацца з яе...
Дапамажы ў змаганні мне!
Каханне дзе, адзінае?
Куды зышло, хто скажа мне?
А дзе ж сябры, нястала іх...
Хто стаўся здраднікам, хто знік.
А цемра вочы засціць мне,
Яны ў крыві ды імгле.
Ніяк не вырвацца з яе...
Дапамажы ў змаганні мне!
Дзе ж Ты?
Той хто
Скажа
Скажа, кім я ёсць?
Той хто
Мне пакажа
Дзе я,
Дзе я ёсць?
ТРЫМАЙ МЯНЕ!
Трымай мацней!
ВЯДЗІ МЯНЕ!
Я без вачэй...
СПЫНІ МОЙ ЛЁС!
І вызвалі
З бяды мяне...
АБАРАНІ!
Vicious Crusade еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1