Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Viktar Šałkievič - Jana pravasłaŭnaja, ja - katalik | Текст песни

Чаму ж ты, мой Божа, так сьвет падзяліў
Няроўна... Няма ў ім спакою.
Багатаму з ранку калышаш дзяцей,
Да беднага — ані нагою.
Куды нам падзецца, дзе ўцехі шукаць?
Наўкола — ні друга, ні брата...
Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна — праваслаўная, я — каталік,
Дый скажуць у весцы і пан, і мужык:
Яна — праваслаўная, я — каталік.

Нібыта спачыў старажытны праклён
На вузкіх бацькоўскіх палосках.
Глянь — цягнуцца бедныя нашы шнуры
Ад лесу да самае вёскі.
І доля — адна, і нядоля — адна
Ва ўсіх... не мінае нікога.
Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна — праваслаўная, я — каталік.
Дый скажуць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна — праваслаўная, я каталік.

Навошта ты бедны народ падзяліў
На рускіх і польскіх, мой Божа?
Ўчыні якісь цуд, бо на гэтай зямлі
Ніхто нам зь ёй не дапаможа.
Яна безь мяне, ані я безь яе
Гадзіны пражыці ня зможам…
Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна — праваслаўная, я — каталік.
Дый скажуць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна — праваслаўная, я — каталік...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-