Longue distance a entre nu, Peintre peindre la douleur, Deux coeur pas longtemps, Itineraire Mensk-Paris.
Хвалі мора кранаюць нашы рукі, твары, На небасхіле ярка свецяць зоркі-мары. Соль на вуснах, выразна бачу я абрысы І крохкасьць рук, і жаноцкасць твайго твару рысаў. Мае пачуцьці, чуеш: гэта маё сэрца б'ецца, Бакал віном чырвоным хутка яшчэ раз нальецца. У тваіх вачах я бачу сумесь мора зь небам, Я з табою, час ляціць і няважна, дзе мы. Ты трымаеш за руку мяне пяшчотна вельмі, Мы паляцім з табой за хмары разам, толькі вер мне. Нас абдымае вецер, ён наш сябра верны, Мэлёдыя ў вушах гучыць, гэта ён, напэўна. Мы вітаем неба, мы вітаем мора, Прад сабою бачым толькі велькую прастору. Мы вартыя з табою быць героямі карцін, Цяпер твая чарга, што ты скажаш мне, Катрын?
Longue distance a entre nu, Peintre peindre la douleur, Deux coeur pas longtemps, Itineraire Mensk-Paris.
Ты мая муза, прыходзіш толькі ў час натхненьня, То ты спакуса, то толькі радасьць на імгненьне. Ты толькі колер, што іскрыцца ў вясёлцы, Не трэба болей, бо патухне нават сонца. Ты толькі слухай, вынікі ўжо ўласна, Гэта ня куля, што страляе ў няшчасных. Гэта твой шанец, які зьнікае на хвіліну, Апошні танец, я буду жыць, я не загіну. Тут бераг Крыму, а там ужо і невядома, Адна хвіліна - і потым будзем мы ўжо дома. Адна гадзіна - і мы сустрэнемся ў снах, Адно імгненьне - і я адзін, і ты адна. Дай мне руку і абдымі мяне мацней, Глядзі вакол: нідзе няма ўжо людзей. Два сэрцы разам, два сэрцы б'юцца роўна ў такт, І толькі фразы малюе на душы мастак.
Longue distance a entre nu, Peintre peindre la douleur, Deux coeur pas longtemps, Itineraire Mensk-Paris.
Мінаюць дні, пакрысе зьмяняемся і мы, Зьнікаюць фарбы, я бачу прад сабой агні. Я пасярод натоўпу, дзе няма цябе, Я пасярод Сусьвету, я пасярод сябе. Я адчуваю водар, а ў думках - ты, Ня трэба болей паліць за сабой масты. Спыніся, стой! І падумай, што там было, А тыя сьцежкі, напэўна ўжо замяло. Я ў цэнтры Менску, і марамі ўвесь з табой, Ты ў Парыжы і ведай, што я цалкам твой. Паміж намі Варшава, паміж намі Берлін, Ты ў Парыжы адна, а я ў Менску адзін. Я на Нямізе, ну а ты на Пон дэ Ар, Былі мы разам, а цяпер вось час настаў. Нам ня трэба спрэчак, нам ня трэба візаў, Я на Пон дэ Ар, ну а ты на Нямізе.