Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent feat. Oля Палюшик - Менск-Парыж | Текст песни и Перевод на русский

Longue distance a entre nu,
Peintre peindre la douleur,
Deux coeur pas longtemps,
Itineraire Mensk-Paris.

Хвалі мора кранаюць нашы рукі, твары,
На небасхіле ярка свецяць зоркі-мары.
Соль на вуснах, выразна бачу я абрысы
І крохкасьць рук, і жаноцкасць твайго твару рысаў.
Мае пачуцьці, чуеш: гэта маё сэрца б'ецца,
Бакал віном чырвоным хутка яшчэ раз нальецца.
У тваіх вачах я бачу сумесь мора зь небам,
Я з табою, час ляціць і няважна, дзе мы.
Ты трымаеш за руку мяне пяшчотна вельмі,
Мы паляцім з табой за хмары разам, толькі вер мне.
Нас абдымае вецер, ён наш сябра верны,
Мэлёдыя ў вушах гучыць, гэта ён, напэўна.
Мы вітаем неба, мы вітаем мора,
Прад сабою бачым толькі велькую прастору.
Мы вартыя з табою быць героямі карцін,
Цяпер твая чарга, што ты скажаш мне, Катрын?

Longue distance a entre nu,
Peintre peindre la douleur,
Deux coeur pas longtemps,
Itineraire Mensk-Paris.

Ты мая муза, прыходзіш толькі ў час натхненьня,
То ты спакуса, то толькі радасьць на імгненьне.
Ты толькі колер, што іскрыцца ў вясёлцы,
Не трэба болей, бо патухне нават сонца.
Ты толькі слухай, вынікі ўжо ўласна,
Гэта ня куля, што страляе ў няшчасных.
Гэта твой шанец, які зьнікае на хвіліну,
Апошні танец, я буду жыць, я не загіну.
Тут бераг Крыму, а там ужо і невядома,
Адна хвіліна - і потым будзем мы ўжо дома.
Адна гадзіна - і мы сустрэнемся ў снах,
Адно імгненьне - і я адзін, і ты адна.
Дай мне руку і абдымі мяне мацней,
Глядзі вакол: нідзе няма ўжо людзей.
Два сэрцы разам, два сэрцы б'юцца роўна ў такт,
І толькі фразы малюе на душы мастак.

Longue distance a entre nu,
Peintre peindre la douleur,
Deux coeur pas longtemps,
Itineraire Mensk-Paris.

Мінаюць дні, пакрысе зьмяняемся і мы,
Зьнікаюць фарбы, я бачу прад сабой агні.
Я пасярод натоўпу, дзе няма цябе,
Я пасярод Сусьвету, я пасярод сябе.
Я адчуваю водар, а ў думках - ты,
Ня трэба болей паліць за сабой масты.
Спыніся, стой! І падумай, што там было,
А тыя сьцежкі, напэўна ўжо замяло.
Я ў цэнтры Менску, і марамі ўвесь з табой,
Ты ў Парыжы і ведай, што я цалкам твой.
Паміж намі Варшава, паміж намі Берлін,
Ты ў Парыжы адна, а я ў Менску адзін.
Я на Нямізе, ну а ты на Пон дэ Ар,
Былі мы разам, а цяпер вось час настаў.
Нам ня трэба спрэчак, нам ня трэба візаў,
Я на Пон дэ Ар, ну а ты на Нямізе.

Vinsent feat. Oля Палюшик еще тексты


Перевод Translate.vc



Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1