Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent - Адпусьці | Текст песни

Адпусьці

Колькі спэктакляў пражыць?
Мы будзем з табой варажыць.
Я расчыняю кулісы, яны над намі навісьлі,
Гэта проста капрызы, мы дзьве паўвыспы, глядзі.
На пляцах пустых усьміхацца ня трэба,
Дзе наша неба?
Скажы, дзе наша неба, калі ласка,
Калі навокал палаў пажар і палала імгла,
Я маліўся, каб перад тваімі нагамі полымя згасла.
Людзі бягуць, ім нельга спыняцца,
Таму што прыпынак будзе апошні,
Але, калі ласка, прашу цябе,
Дашлі мне дыханьне сваё праз пошту.
І калі нож, то хаця б ня ў сьпіну,
Я не загіну, калі палье лівень,
Але загіну, калі лівень змые сьляды твае,
Пачакай хвіліну
Заграй для мяне чароўную ролю
У радасьці ці роспачы.
Ты ведаеш, усё дазволена,
Адпусьці ці будзь побач

R:
І нават калі спэктакль гэта жыцьцё,
Тады, я твой галоўны глядач.
Грай для мяне, як у апошні раз,
Таньчы, сьмейся ды плач.
Адпусьці мяне ці будзь побач са мною,
Адпусьці мяне ці будзь побач са мною,
Адпусьці мяне ці будзь побач са мною,
Адпусьці ці будзь побач…

Калі няпраўду зайграеш - я сыйду,
Таму нават і не спрабуй.
Простыя словы лепшыя, чым сьмяротныя кулі,
Ты гэта ведаеш,
Таму што я гэта адчуў з табою.
Дзьмулі вятры, засыпалі сьнягі, сонца паліла
Птушкі ляцелі высока над Дняпром і над Нілам.
Мяне захапіла ад першай сустрэчы і трымае дагэтуль,
Дзе таблеткі, што лечаць? Яны на ўскрайку сьвету.
Мы плывем у бяздонным акіяне,
І да берагу вельмі далёка.
Колькі яшчэ дзён перад намі,
Гэта толькі на небе вядома.
Мяне натхняе прыгонны тэатр,
Але ня варта трымаць яго вечна.
І часу ў нас насамрэч няшмат,
І блізка ужо караблі, дарэчы.
Заграй для мяне чароўную ролю
У радасьці ці роспачы,
Ты ведаеш, усё дазволена,
Адпусьці ці будзь побач.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-