Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent - Адыходзяць караблi | Текст песни

Адыходзяць караблі, і нам не пасьпець туды,
Дзе можна жыць удвух, дзе можна радасьць
Раіць родным, на дахах хмарачосаў вострых,
Паліць да раніцы і жыць адной калодай простай.
Мае вусны, твае рукі ў адзіным стане,
Колькі б не казалі, я не перастану, не.
Аддаю сябе ўсяго да апошняй кроплі, бачыш,
Падтрымай мяне тады, калі са мною толькі гонар.
Гэтая памада ўсё такая жа чырвоная.
Навошта вокнамі закрываемся ад сьвету звонку мы?
Што цябе трымае, я ўсё зразумею, вер мне,
Уздымаецца ў моры адзінокі ветразь.
І толькі вецер, і толькі вернасьць,
Гэтыя заганы для кагосьці і ёсьць вера.
Думкі нашыя як чайкі над вадою кружацца,
Любіш ты рамонкі, да цябе ўсе з ружамі.

І колькі думак, столькі твараў я налічу,
І колькі сэрцаў, столькі сварак, аднаго хачу.
Каб больш ніхто, каб больш ніколі, каб больш нідзе,
Каб больш яскравых кветак у сьляпой вадзе.
Дачка маіх разваг, дачка маіх памкненьняў, а,
А порт і хвалі зладзяць між сабой вяселле.
Абавязкова нас запросяць ноччу пакуль ня трэба
Парасоны, паветра, для нас сыграе неба
Той спэктакль, што абмеркавалі ў бамондзе,
Модзе не належыць, нас цікавіць гэта, бачыш.
Мы прыехалі адтуль, дзе заўсёды лета, сэтамі
Для нас хвалі граюць з чароўнымі тэкстамі.
Мейсцамі ў ноты не трапляць - гэта не правіна, проста,
Хвалі, вам бракуе словаў вечных, словаў вострых.
Вось так трымайся за мяне, а я моцна за аблокі,
І мы зловім ня раз сьвет караблёў далёкіх.

R:
Адыходзяць караблі, а мы на беразе.
Ветразі, як душы нашы ахінаюць.
Стаў назаўсёды салодкім гэты верасень.
Верасу цудоўны водар я ўзгадаю.
Але пакуль мы разам, мы жывем
Пакуль пяшчотна за руку цябе трымаю,
Падыходзь бліжэй, я цябе сагрэю, хэй,
Давай ляцець праз мары, я запрашаю.

Другие названия этого текста
  • Vinsent - Адыходзяць караблі (1)
  • Vinsent - Адыходзяць караблi (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
  • Vinsent - Адыходзяць караблі Vinsent - Адыходзяць караблі
    Vinsent - Адыходзяць караблі, альбом "пачатак" (2010)
  • Об.Каста - Западный сектор и Змей - Летопись \ Kasta - Letopis Об.Каста - Западный сектор и Змей - Летопись \ Kasta - Letopis
    Vinsent - Адыходзяць караблі - Duration: 2:55. by AndrzejMSK 672 views. 2:55. Loading more ...
  • Об.Каста - Западный сектор - Эхо войны \ Kasta - Echo wojny Об.Каста - Западный сектор - Эхо войны \ Kasta - Echo wojny
    Vinsent - Адыходзяць караблі - Duration: 2:55. by AndrzejMSK 664 views. 2:55. сектор газа - пора ...