Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent - Вайна | Текст песни

Вайна

Чаму мы сыходзім так рана, адкажы мне, мама,
Чаму толькі пачатак, і вось адразу вайна…
Гэта абсурд і скандал, чаму выпала менавіта нам?
Ніхто не пытаў, я не чакау, але прачнуўся
І мы ўжо там, дзе
Штохвіліну можаш загінуць і застацца ў траве,
Спаць цэлы век…
Адзіны лек гэта рык на ўвесь мацярык: «Эй!»
Уся плянэта пачуе і выпіша вітаміны для нас,
Тут важны час,
Вакол не паветра, а вуглякіслы газ.
Чаму мы ня дыхаем? Не зразумець мне: ты жывы ці не?
Гэта прауда ці блеф?
Ахвяра ці леў?
Замак ці хлеў?
Хто твой тэрапеўт, скажы.
І бяжы, інакш ня жыць,
Таго, хто ляжыць паднімай хутка,
Рукі нясуць зброю - так будуюць мрою.

R:
І што бы ні казалі,
Але паўсюль навокал
Вайна, вайна, вайна, вайна…
І як бы мы ні хацелі,
Нам не застацца збоку
Вайна, вайна, вайна, вайна…
Зьяўляюцца людзі, а потым зьнікаюць,
Нашыя атрады перамагаюць.

Атрады ідуць як танкі, вакол гарады пылу,
Халаднеюць жаўнеры, нібыта гарбата стыне.
Нібыта фініш, і ты не пакінеш межаў ілюзій,
Адзін крок наперад - і больш не загінуць людзі.
Было сонца,
Было цёпла,
Было шчасьце і хлеб.
Навошта ж вы прынесьлі нам беды, дажджы і сьнег?
Прыйшла навала,
Нечакана тут запанавала.
Пайшла валам навала,
Зразумела: нас тут нямала.
Гарматы грымяць моцна,
Ядры ляцяць далёка, глядзі…
Калі ў твой бок ляцяць кулі і ліецца кроу,
Тады шлях адзін…
Адзіны этэр вяшчае так ладна дваццаць чатыры на сем увесь год
Вайна гэта сьмерць, дакладна,
А часам вайна таксама любоў.

Мы ня створаныя,
Каб руйнаваць дамы і надзеі бяздумна.
Мы ня хворыя сьмяротна,
Пакуль ня выпілі тую атруту.
Вайна ці любоў,
Вайна ці бывай назаусёды,
Турма ці нямое кіно…
Мы вядома можам абраць, што заўгодна,
Але па сутнасьці, гэта адно.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-